У рамках фестывалю "Маладзечна - 2023"

10.06.2023

    10 чэрвеня 2023 года, у рамках нацыянальнага фестывалю беларускай песні і  паэзіі "Маладзечна - 2023", удзельнікі дзённага лагера "Летнія краскі" наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка". Пабывалі на адкрыцці свята, заглянулі ў хатку, дзе нарадзіўся Янка Купала, усклалі кветкі да помніка вялікаму песняру. З задавальненнем паслухалі паэтычныя чытанні паэтаў, членаў грамадскага аб'яднання "Саюза пісьменнікаў Беларусі" - "Паэтычныя старонкі роднай Беларусі".