Дзень роднай мовы

21.02.2023

      Традыцыйна Дзень роднай мовы ў Радашковіцкай сярэдняй школе №2 пачынаецца з акцыі "Размаўляй па-беларуску". З самага ранку хлопчыкі і дзяўчынкі ў нацыянальных строях сустракаюць работнікаў школы, педагогаў і вучняў на беларускай мове, віншуюць са святам, жадаюць усім добрага працоўнага дня. Далей у пачатковай школе адбыўся конкурс вершаў "Мая гучная беларуская мова" і гадзіна зносін, прысвечаная дню роднай мовы. На працягу дня былі падведзены вынікі анлайн-віктарыны, а завяршыўся гэты дзень інтэлектуальным рынгам "Знаўцы роднай мовы". У мерапрыемстве прымалі ўдзел 2 каманды "Васількі" і "Каласкі". Удзельнікі гульні з задавальненнем адказвалі на бліц-пытанні, разгадвалі крыжаванкі і шарады, праяўлялі веды і кемлівасць. Юных беларусаведаў падтрымлівалі балельшчыкі і ацэньвала кампетэнтнае журы.