Дзень роднай мовы ў рознаўзроставых групах дашкольнай адукацыі

21.02.2023

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаў’я, яна цёплая, як матуліна пяшчота. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі, як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.

21 лютага 2023 года цэлы дзень выхавальнікамі дашкольнай адукацыі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы па святкаванню Дня роднай мовы. Выхаванцы прымалі актыўны ўдзел у беларускіх народных гульнях, слухалі беларускія народныя казкі. Цікава і захапляльна прайшла гульня-драматызацыя "Зіма з летам сустракаецца, пра здаровейка пытаецца", экскурсія ў краязнаўчым музее ўстановы адукацыі і інш.   

Беларуская мова гучала ва ўсіх групах на працягу ўсяго дня. Дзень роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.