Літаратурная сустрэча "М.Багдановіч. Чалавек. Паэт. Асоба".

15.02.2023

   Напярэдадні Дня роднай мовы вучні 5, 7 класаў ДУА "Радашковіцкая сярэдняя школа 2 Маладзечанскага раёна" наведалі выязную літаратурна-дакументальную выставу "Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць", размешчаную ў Радашковіцкай гарадской бібліятэцы. 

  Загадчык філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры  "Фальварак Ракуцёўшчына" Любоў Іванаўна Шчэрбач правяла завочную экскурсію для школьнікаў, з якой вучні даведаліся шмат цікавых фактаў пра жыцце і творчасць пісьменніка, пачулі ўстарэлыя беларускія словы і іх сучасныя адпаведнікі, выказалі свае ўражанні і меркаванні.