Восеньскі кірмаш
15.11.2024У групе "Радуга" Радашковіцкай сярэдняй школы №2 Маладзечанскага раёна адбылося свята "Восеньскі кірмаш". Да дзяцей у госці завітала сама гаспадыня Восень. Дзеці ёй расказалі і паказалі, які ўраджай яны сабралі разам з мамамі і татамі, як працавалі, як бульбачку капалі. І вось пасля плённай працы можна і адпачыць. На кірмашы было весела і дзецям, і дарослым. Дзед-барадзед у вясёлай гульні адправіўся з дзецьмі ў падарожжа, дзве вясёлыя цыганкі спявалі і танцавалі разам з усімі, а Мядзведзік паказаў як дзецям не хочацца ісці ў садзік. Час прабег весела і цікава.