Тыдзень біялогіі, хіміі і геаграфіі
24.11.2023
У Радашковіцкай сярэдняй школе №2 Маладзечанскага раёна ў перыяд з 20.11.2023 па 24.11.2023 быў праведзены тыдзень біялогіі, хіміі і геаграфіі. Мэта правядзення тыдня- павышэнне матывацыі і цікавасці вучняў да вывучэння вучэбных прадметаў. Усе мерапрыемствы плана былі выкананы.
ПЛАН
правядзення тыдня біялогіі, хіміі і геаграфіі
ў ДУА "Радашковіцкая сярэдняя школа №2 Маладзечанскага раёна"
20.11.2023-24.11.2023
Дата правядзення |
Мерапрыемствы |
20.11.2023
|
Адкрыццё тыдня. Конкурс малюнкаў па ЗЛЖ (5-7 класы) Заданне для 6 - 11 класаў: “Складзі крыжаванку па біялогіі, хіміі, геаграфіі” Відэафільмы па біялогіі, хіміі і геаграфіі(на працягу тыдня) “Планета - Зямля” - урок-віктарына (5 клас) Віктарына па хіміі “Неметалы” (9 клас) Прагляд відэа “Царства раслін” (6-7 клас) Гульня “Солі ў жыцці чалавека” (8 клас) |
21.11.2023 |
Конкурс контурных карт па геаграфіі “Вакол свету” (7-9 класы) Віктарына па геаграфіі “Мая Радзіма – Беларусь”(5-6 класы) |
22.11.2023 |
Вусны часопіс “Клетка – структурная адзінка жывога” (11 клас) Відэалекторый “Цудоўны свет ператварэнняў” (11 клас) Вусны часопіс “Здаровы лад жыцця. Уплыў шкодных звычак на нервовую сістэму чалавека” (9 клас) |
23.11.2023 |
“Хімія цудоўная навука” урок-гульня (7 клас) Віктарына “Царства Грыбы” (7 клас) Урок-віктарына “Хімічныя элементы” (9 клас) |
24.11.2023 |
Выстава “Партрэт рэчыва” (7-11 класы) Конкурс плакатаў, газет, прэзентацый “У свеце хіміі, біялогіі і геаграфіі”, «Знакамітыя біёлагі і хімікі”(6 -11 класы) Урок - гульня “Жывёлы, якія лётаюць, плаваюць, прыгаюць …” (8 клас) Экалагічная гульня “Планета ў небяспецы!!!” (8-11 класы) |