Анлайн-віктарына "Дзень роднай мовы"
20.02.2023
Для кожнага беларуса яго родная мова - беларуская.
Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!
Ва ўстанове адукацыі 21 лютага 2023 года пройдзе тэматычны дзень, прысвечаны Дню роднай мовы.
Для навучэнцаў V-ХІ класаў прапануецца анлайн-віктарына. Пераможцаў віктарыны чакаюць падарункі.