МЧС: безопасность в каждый дом
17.02.2021Пра бяспеку ў кожнай хаце.
(Маладзечанскі раён)
У мінулыя выхадныя супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі пажарна-прафілактычную работу па населеных пунктах і садовых таварыствах раёна. Жыхарам аграгарадка Аляхновічы, садовых таварыстваў “Узгор’е”, “Здароўе-5”, “Старынкі”, “Перавал” давялося сустрэцца з выратавальнікамі, каб атрымаць парады аб прадухіленні свайго жыцця ад пажараў і няшчасных выпадкаў.
Амаль кожны дзень насельніцтву тлумачаць пра бяспеку супрацоўнікі МНС. Праверана ўжо шмат домаўладанняў у якіх пражываюць мнагадзетныя сем’і, сацыяльна небяспечныя людзі, адзінокія састарэлыя.
Супрацоўнікі МНС галоўны акцэнт робяць на праверку працаздольнасьці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стан печаў і электраправодкі. У большасці домаўладанняў апавяшчальнікі знаходзяцца ў працоўным стане. Але бываюць і такія выпадкі, калі гаспадарам прыходзіцца нагадваць пра абавязковую замяну элемента сілкавання.
Выяўлены факт, калі гаспадар, тата двух дзяцей, дазваляе сабе курыць у ложку.
- Відавочна, что вы парушаеце правілы бяспекі. Ведаеце, што курэнне ў ложку з’яўляецца асноўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў?
- Я разумею. Прыму да ўвагі.
Кожнаму падрабязна растлумачылі правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання. Таксама вялася размова з бацькамі аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без дагляду.
Пасля гаспадарам пакідалі лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку, а дзеці атрымоўвалі цікавыя размалёўкі з карыснымі ведамі.
У кожнай хаце нагадалі, што ад надляжачага выконвання правілаў пажарнай бяспекі залежыць жыццё!
Ствараецца трывалы багаж ведаў (Маладзечанскі раён)
Что трэба гаварыць, калі выклікаеш выратавальнікаў? Як дзейнічаць, калі ў доме або кватэры пажар? Галоўнае правіла пры надзвычайных сітуацыях? Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў дзесятага лютага атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі спачатку Аляхновічскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна, а потым Аляхновічскага дзіцячага сада.
Супрацоўнікі Маладзечанскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях для вучняў школы арганізавалі мерапрыемства ў актавай зале, дзе расказалі пра бяспеку ў форме дыялога. Пасля чаго быў прадэманстраваны фільм “Не дзіцячыя гульні”. Кожны вучань атрымаў падарунак з супрацьпажарнай інфармацыяй. У дзіцячым садку з выхаванцамі было праведзена спартыўнае мерапрыемства. Дзеці змаглі пабыць кіроўцамі пажарнага аўтамабіля, выртавальнікамі, выйсці з задымленага памяшкання з усімі неабходнымі правіламі. Размалёўкі з супрацьпажарнымі вершамі ўсе дзеці атрымалі ад прыгожага выратавальніка, які сваім вясёлым норавам падабаўся хлопчыкам і дзяўчынкам.
“Кожная школа, кожны дзіцячы сад, які дзейнічае на тэрыторыі Маладзечаншчыны, не застаецца без нашай увагі, - тлумачыць першы намеснік начальніка Маладзечанскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рабец. - Як паказвае практыка, юныя жыхары горада і раёна вельмі добра запамінаюць правілы бяспекі жыццядзейнасці, што дае больш шанцаў не стаць ахвярамі пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў. Заняткі папаўняюць багаж ведаў, які абароніць хлопчыкаў і дзяўчынак ад непрыемнасцяў. Ратавальнікі праводзяць вучобу ў даступнай і цікавай форме – праз конкурсы і гульні. Дзеці спаборнічаюць за права называцца самым лепшым выратавальнікам, складваюць пазлы на супрацьпажарную тэматыку і шмат іншага. Нумары “101” і “112” павінны назаўжды адкласціся ў памяці разам з правіламі вызава выратавальнікаў. Мы растлумачваем, чаму неабходна дакладна назваць адрас, дзе чакаюць дапамогу і падрабязна расказаць дыспетчару, што здарылася. Ад гэтага, часам, залежыць жыцце чалавека. Настаўнікі таксама прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Усе атрымоўваюць каштоўныя падарункі. Напрыканцы кожнай сустрэчы дзеці абяцаюць выконваць правілы супрацьпажарнай бяспекі, берагчы сябе і слухацца парад выратавальнікаў”.