Вучым родную мову разам!
Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дзяцей дашкольнага ўзросту першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская.
У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак паўнавартаснае беларускамоўнае асяродзе ў іх адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць.
Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў бацькоў да навучання дзяцей беларускай мове.
Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай.
Недахоп часу ў бацькоў, адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў – прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. Нажаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі.
З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым.
Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі – гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.
Казкі – гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.
Рэкамендуем творы мастацкай літаратуры і фальклору
Малыя формы фальклору: загадкі, лічылкі, скорагаворкі, прыказкі і прымаўкі.
Беларускія народныя песенькі і пацешкі: «Іграў я на дудцы», «Бычок», «Кукарэку, певунок», «Горкай, горкай, горачкай», «Кую, кую ножку», «Ласачка», «Ездзіць вясна, ездзіць», «Жавароначкі, прыляціце...», «Каляды, Калядкі...», «Прыехала Каляда ўвечары...».
Беларускія народныя казкі: «Курачка-рабка», «Былінка і Верабей», «Зайкава хатка», «Каза-Манюка», «Пчала і муха», «Муха-пяюха», «Коцік, Пеўнік і Лісіца», «Пшанічны каласок», «Піліпка-сынок», «Сынок-з-кулачок», «Каток – Залаты лабок», «Як Курачка Пеўніка ратавала», «Мядзведзь», «Пых».
Творы беларускіх паэтаў: Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы», «Шпак», «Дожджык», «Паўцякалі цацкі», «Не сквапная», «Сукенка раскажа»; Васіль Вітка. «Піла»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»; А. Лойка. «Кураняты»; Г. Іванова. «Я будую дом з пяску»; А. Дзеружынскі. «Пралеска», «Бусел і хлопчык»; А. Прохараў. «За адвагу», «Мурашыная святліца»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі», «Шалтай-Балтай»; С. Новік-Пяюн. «Верабейчыкі», «Над калыскай»; В. Лукша. «Вясёлка»; Янка Купала. «Лістапад»; Янка Журба. «Першыя сняжынкі», «Дзед Мароз», «Восень», «Коцік», «Вавёрка», «Пчолка»; Змітрок Бядуля. «Мае забавы»; Мікола Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Эдзі Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі», «Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка», «Зайчаняткі»; Д. Бічэль-Загнетава. «Радзіма»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка», «Наш Май», «Сунічкі»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; Л. Дайнека. «У вясновым лесе»; А. Грачанікаў. «Сон»; Якуб Колас. «На рэчцы зімой», «Дзед-госць», «Зіма», «Песня аб вясне», «Сонца грэе, прыпякае» (з верша «Вясна»), «Храбры певень»; У. Дубоўка. «Пра дзеда і ўнука»; В. Жуковіч. «Калядная вячэра», «Дажджавая калыханка»; П. Прыходзька. «Сіненькія вочы»; Максім Танк. «Галінка і верабей», «Ехаў казачнік Бай»; А. Русак. «Мой край»; А. Ставер. «Як зроблены цацкі?»; Н. Тулупава. «Сыражуйкі»; Р. Барадулін. «Ната маму любіць надта», «Ай! Не буду! Не хачу!»; Ю. Свірка. «Свята», «Бабуліны казкі»; Л. Дранько-Майсюк. «Пра добрую мышку і мудрую кошку»; С. Шушкевіч. «Пайшоў коўзацца каток», «Цяжка жабцы жыць без хаткі», «Нашы сябры»; А. Якімовіч. «Звяры нашых лясоў»; А. Бялевіч. «У лесе»; Э. Валасевіч. «Сама»; Вера Вярба. «Матуліны рукі», «Бабуліны казкі»; В. Гардзей. «Буславы боты», «Родзічы»; У. Карызна. «Калыханка»; Е. Лось. «Буду асілкам», «Мы ўсё можам»; У. Мацвеенка. «Блакітны тралейбус», «Коцік і Мышка», «Ніна і ангіна», «Сон пра парасон», «Храбрая мама»; Мікола Хведаровіч. «Пралескі».
Творы беларускіх пісьменнікаў: І. Бурсаў. «Страшная казка пра страшнага звера»; В. Хомчанка. «Яблык», «Яшава рукавічка», «Мама»; У. Юрэвіч. «Пацалунак асвы», «Бярозчыны валёнкі»; Васіль Вітка. «Натальчына сямейка», «Дожджык, дожджык, секані!»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык»; Б. Сачанка. «Насцечка», «Кошык малін»; І. Шуцько. «Смелая ўнучка»; З. Бяспалы. «Выйшлі пагуляць»; Л. Галубовіч. «Вожык і ручаёк»; С. Грахоўскі. «Будаўнікі»; А. Зянько. «Пра
Святланку і Веснавушку»; П. Кавалёў. «Аддай прывітанне», «Жыві сабе, зайчык!», «Падзяка»; К. Каліна. «Фіялка»; У. Караткевіч. «Вясна ўвосень. Казка»; Якуб Колас. «Вясна» (урывак), «Ластаўкі», «Лета», «Прылёт птушак»; У. Ліпскі. «Дуб і яго сяброўкі», «Рыгоркавы прыгоды»; А. Марціновіч. «Недаверлівая вавёрка»; У. Мехаў. «Кніжка пра тату»; Я. Пархута. «Ластавачкі», «Птушыны інтэрнат»; У. Паўлаў. «Брацік»; М. Пянкрат. «Моцная дружба»; Д. Слаўковіч. «Разумны аловак»; Л. Чарняўская. «Кот Знайдзён»; У. Ягоўдзік. «Баравік», «Жураўлі», «Кнігаўка», «Рак».
Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў
http://www.veselka.by
"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
Казкi беларускiя
http://kazki.by