Новости учреждения

 

Пасяджэнне педагагічнага савета

14.01.2020 

 Павестка дня:

  1. Аб выніках паспяховасці вучняў за ІІ чвэрць 2019/2020 навучальнага года.

Канарская М.А.,

Вабішчэвіч С.М.,

Гарбаценка А.С.

  1. Аб павышэнні кваліфікацыі педагогаў у 2020 годзе.

Канарская М.А.

  1. Аб арганізацыі дзейнасці педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх, злачынстваў супраць гвалту і палавой недатыкальнасці.

Харошка Т.А.,

Шабуня І.В.,

Варган Т.Ю.

  1. Аб рабоце з бацькамі, сацыяльным партнёрстве сям'і і школы.

Шабуня І.В., Торліна В.Т.,

Чуманевіч І.В., Гарбаценка А.С.

 

 

Праект рашэння педагагічнага савета 14.01.2020

 

  1. Праводзіць работу па павышэнні якасці ведаў вучняў. Павысіць сярэдні бал з 6,27 да 6,5.

Педагагічны калектыў,

ІІІ чвэрць.

  1. Працягваць работу з вучнямі, якія маюць 1,2 адзнакі больш нізкага ўзроўня. Памешыць іх колькасць з 37 да 30, асабліва звяртаць увагу на вучняў, якія могуць павысіць свой узровень (11 вучняў, паменшыць іх колькасць да 6)

Педагагічны калектыў,

ІІІ чвэрць.

  1. Не дапускаць зніжэння сярэдняга балу ў VI, VII, Х, ХІ класахі

Педагагічны калектыў,

ІІІ чвэрць.

  1. Забяспечваць станоўчую дынаміку па вучэбных прадметах “Гісторыя Беларусі”, “Геаграфія”, “Англійская мова” шляхам выкарыстання падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў, факультатыўных заняткаў.

Жохавец Л.А., Пабудзей Я.Ф., Рудая І.Т.,

Дзятлоўскі І.М., Дзятлоўская Т.М.,

ІІІ чвэрць.

  1. Прадставіць да зацвярджэння дырэктару ўстановы адукацыі Дзятлоўскаму І.М.:
    • план павышэння кваліфікацыі педагогаў на 2020 год;
    • перспектыўны план-графік павышэння кваліфікацыі педагогаў на 2020-2024 г.г.;
    • рэестр тэм па самаадукацыі педагогаў на 2020 год.
  2. Настаўнікам наведаць рэсурсныя цэнтры ва ўстановах адукацыі

Маладзечанскага раёна па вучэбных прадметах : англійская мова; фізіка; хімія; тэхнічная праца; абслугоўвая праца; дапрызыўная падрыхтоўка; па выхаваўчай рабоце па тэме “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне”.

Настаўнікі,

ІІІ чвэрць.

  1. Прызнаць работу педагагічнага калектыва па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх ў 2019 годзе здавальняючай.
  2. Працягваць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстанове адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін, забеспячэнні выканання навучэнцамі мер бяспекі і стварэнні бяспечнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі:
    • класным кіраўнікам I-XI класаў, выхавальнікам, педагогам сацыяльным Вайцяховіч В.К. і Шабуня І.В., педагогу-псіхолагу Варган Т.Ю., педагогу-арганізатару Пятроўскай І.С.:
      • у рамках рэалізацыі «Комплексу мер па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстановах адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін» (зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 27.10.2017) прыняць удел ў мерапрыемствах і акцыях: “Сям’я без гвалту”, “Сябруем з законам”, “Разам за бяспеку і правапарадак”, “Летні патруль”, “Дзень бяспекі. Увага ўсім”, “Не пакідайце дзяцей адных”, “Канікулы без дыму і агню” і інш. (тэрмін выканання – пастаянна);
      • выкарыстоўваць афіцыйныя крыніцы прававой інфармацыі пры арганізацыі работы па фарміраванні прававой культуры навучэнцаў - эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і распаўсюджваецца ў складзе інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» (www.etalonline.by). (тэрмін выканання – пастаянна);
    • кіраўнікам метадычных аб’яднанняў класных кіраўнікоў (Кісляк Т.А., Радзевіч Л.А.) і выхавальнікаў (Асіповічу А.А.), педагогу-псіхолагу Варган Т.Ю., педагогам сацыяльным Вайцяховіч В.К. і Шабуня І.В. ў другім паўгоддзі 2019/2020 навучальнага года ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян на 2016–2020 гады (зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.01.2016 № 37) арганізаваць правядзенне навучальных семінараў, кансультацый для педагагічных работнікаў установы адукацыі (настаўнікаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, педагога-арганізатара, педагогаў дадатковай адукацыі) па павышэнні ўзроўню правасвядомасці навучэнцаў, у тым ліку па пытаннях негвалтоўнага вырашэння канфліктаў;
    • класным кіраўнікам I-XI класаў і выхавальнікам працягваць інфармацыйна-асветніцкую работу з навучэнцамі па тлумачэнні правілаў бяспечнага выкарыстання рэсурсаў сеткі інтэрнэт (тэрмін выканання – пастаянна);
    • спецыялістам СППС на сайце і інфармацыйных стэндах установы адукацыі размяшчаць інфармацыю аб згубных наступствах ужытку псіхаактыўных рэчываў, курыльных сумесяў (тэрмін выканання – пастаянна).
  3. Працягваць дзейнасць па прапагандзе пазітыўнага вопыту сямейнага выхавання, фарміраванню ў бацькоў уменняў і навыкаў канструктыўных паводзін у сям’і, павышэнню ўзроўню прававой граматнасці, папулярызацыі законапаслухмянага ладу жыцця:
    • класным кіраўнікам I-XI класаў, педагогу-псіхолагу Варган Т.Ю., педагогу сацыяльнаму Шабуня І.В.:
      • інфармаваць бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў па пытаннях узроставых асаблівасцей дзяцей, негатыўнага ўплыву сеткі інтэрнэт на фарміраванне асобы дзіцяці, фактараў рызыкі суіцыдальных паводзін і ўстойлівасці псіхікі непаўналетняга, у тым ліку з дапамогай выкарыстання магчымасцей інтэрнэт-рэсурсаў, дазволіць павялічыць эфектыўнасць інфармацыйна-тлумачальнай работы сярод законных прадстаўнікоў (тэрмін выканання – пастаянна);
      • працягнуць рэалізацыю Алгарытму інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцеляў навучэнцаў і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб наяўнасці прымет гвалту ў адносінах да непаўналетніх, распрацаванага Міністэрствам адукацыі ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2018 № 05-07/1121/дс); Інструкцыі аб парадку дзеянняў работнікаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пры выяўленні фактараў рызыкі суіцыдальных дзеянняў у непаўналетніх (зацверджана пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2019 № 7/5/13) (тэрмін выканання – пастаянна);
    • педагогу-псіхолагу Варган Т.Ю., педагогу сацыяльнаму Шабуня І.В. кантраляваць на інтэрнэт-сайце установы адукацыі ў актуальным стане інфармацыю аб кантактных тэлефонах, па якіх грамадзяне могуць звярнуцца ў выпадку выяўлення фактаў гвалту ў адносінах да дзяцей, выяўлення фактараў рызыкі суіцыдальных дзеянняў у непаўналетніх, выяўлення фактаў сямейнага недабрабыту (тэрмін выканання – пастаянна).

 

 

 

 

 

17 января, пятница

Акция "Фликер есть!"

подробнее...
17 января, пятница

Встреча выпускников

подробнее...
14 января, вторник

Благодарственное письмо

подробнее...