ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы з улікам інтарэсаў, схільнасцей, інтэлектуальнага патэнцыялу выхаванцаў і навучэнцаў.
Асноўнай мэтамі Установы з’яўляецца: рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі; стварэнне ўмоў для фарміравання адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, для развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу, свядомага прафесійнага самавызначэння навучэнцаў дзеля далейшай адукацыі і працоўнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:
арганізацыя адукацыйнага працэсу па рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, праграмы дашкольнай адукацыі, праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі, праграмы выхавання і абароны законных правоў і інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
прадстаўленне навучэнцам шырокіх магчымасцей для атрымання сучаснай якаснай адукацыі, авалодання дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы;
фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу;
стварэнне ўмоў для фізічнага ўдасканалення, авалодванне ведамі, каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
стварэнне неабходных ўмоў для аховы, абароны і ўмацавання фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі выхаванцам і навучэнцам;
павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне гэтым асобам карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
выхаванне ў навучэнцаў і выхаванцаў грамадзянскасці, патрыятызму;
фарміраванне культуры сямейных адносін;
падрыхтоўка навучэнцаў да самастойнага жыццёвага выбару, працягу адукацыі і пачатку працоўнай дзейнасці;
удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу згодна ўстаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі;
садзейнічанне дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.