Играем – историю, традиции страны изучаем: познавательная игротека

Казка — гэта не проста забава. У ёй хаваюцца назапашаныя стагоддзямі і пакаленнямі веды, па зярнятку адабраная найбольш важная і патрэбная інфармацыя.

Гэта пасланне нашчадкам пра тое, як жыць, любіць, сябраваць, дзейнічаць у складаных сітуацыях, як будаваць сям’ю, адносіны паміж мужчынам і жанчынай, паміж бацькамі і дзецьмі. Казка надзвычай шматгранная. Яе можна разглядаць з педагагічнага, псіхалагічнага, тэрапеўтычнага пункту гледжання.

Беларускія казкі і фальклор цудоўныя ва ўсіх адносінах і маюць свае асаблівасці. У іх закладзеная жыццёвая мудрасць, транслююцца духоўныя якасці і каштоўнасці, уласцівыя менавіта беларускім людзям. Беларусы вядомыя ў свеце сваёй мяккасцю, дабрынёй, талерантнасцю, смеласцю, працавітасцю, цярплівасцю, вынаходлівасцю, дасціпнасцю і выдатным пачуццём гумару. 

 Мудрасць перамагае ў казках “Не сілай, а розумам”, “Людзей слухай, а свой розум май”, “Андрэй за ўсіх мудрэй”, “Наймудрэйшы”. Увага дзіцяці звяртаецца на тое, як важна набыць жыццёвы вопыт, быць смелым, не баяцца працы. Разам з тым казкі павучаюць, падказваюць, перасцерагаюць, развіваюць увагу, памяць, мысленне.

Картинки по запросу беларуския казки                                                              

                                                                   http://kazki.unicef.by/

 

Электронная интерактивная игра "Цветок Победы"